У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?

Затое будзе нарошчвацца выпуск менш папулярных напояў, напрыклад, рому, каньяку, тэкілы.

27.12.2023 / 10:53

Кадр з культавага ўкраінскага мультфільма «Востраў скарбаў»

Вытворчасць гарэлкі і пладовых вінаў у Беларусі скароцяць у 2024 годзе. Квоты на выраб прадукцыі ўстаноўленыя Саўмінам у пастанове на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Tochka.by.

Гарэлкі стане менш на 4,6%, а фруктова-ягадных і мацаваных вінаў на 14,1%. З чым звязаныя такія змены, не паведамляецца.

Затое будзе нарошчвацца выпуск менш папулярных напояў, напрыклад, рому, каньяку, тэкілы.

У лічбах гэта выглядае наступным чынам:

Пастановай вызначаны і аб'ёмы вытворчасці антысептыкаў. Дэзінфікуючых і антысептычных лекавых сродкаў таксама будуць выпускаць менш — на 15 і 58 тыс.дал адпаведна.

Колькі беларусы п'юць

У 2022 годзе беларусы выпілі 11,8 літра чыстага спірту на душу насельніцтва, раней распавядаў спецыяліст Рэспубліканскага навукова-практычны цэнтра псіхічнага здароўя Арцём Малмыгін.

У разлік браліся ўсе, хто старэйшыя за 15 гадоў.

«У параўнанні з 2021 годам паказчык у нас трошкі зменшыўся. Але за пяцігодку ён практычна не змяніўся», — сказаў Малмыгін.

Nashaniva.com