Лявон Вольскі прэзентаваў відэа на песню «Чакай мяне»

У кліпе з'яўляюцца палітвязні, якія прайшлі праз лукашэнкаўскія засценкі, і спяваюць словы песні.

23.12.2023 / 13:46

«Кожнаму зняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі — штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаешся. У кліпе песню спяваюць былыя палітвязні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязніцаў», — напісаў Лявон Вольскі ў сваім тэлеграме.

Рэліз альбома «Лісты палітвязням» адбудзецца 25 снежня.

Nashaniva.com