На Гомельшчыну ў снежні прыйшла паводка

Праезд грузавога і легкавога транспарту па падтопленых участках дарог немагчымы.

23.12.2023 / 11:09

Фота: БелТА

З 6.00 22 снежня да 6.00 23 снежня паступілі паведамленні аб падтапленнях талымі водамі 11 прыватных дамоў, 20 падворкаў, трох гаспадарчых пабудоў і 5 дачных дамоў у Светлагорскім, Петрыкаўскім, Гомельскім раёнах і Гомелі, піша БелТА.

Выяўленыя падтапленні двух участкаў аўтамабільных дарог (працягласць 30 м і 150 м, максімальныя ўзроўні вады 50 см і 100 см) у садовым таварыстве «Забач» каля аграгарадка Церашковічы Гомельскага раёна.

Праезд грузавога і легкавога транспарту па падтопленым участках дарог немагчымы, у гэтым таварыстве зімой ніхто не пражывае. Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Nashaniva.com