Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўжо можна паглядзець на ютубе

З сённяшняга вечара на ютуб-канале Беларускага свабоднага тэатра можна паглядзець оперу «Дзікае паляванне Карала Стаха». Відэа будзе даступна толькі тры дні: 22, 23 і 24 снежня.

22.12.2023 / 23:49

Фрагмент з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Фота: facebook/nikolai.khalezin

Прэм'ера оперы прайшла 15 верасня на сцэне лонданскага тэатра Barbican.

Музыку да яе напісала Вольга Падгайская, лібрэта — Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор — Віталь Аляксеёнак, харэограф — Марыя Сазонава.

Галоўныя ролі выконваюць Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна. 

Чытайце таксама:

У YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе доўжыцца тры дні

Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі

«Ашаламляе». Крытыкі ў захапленні ад «Дзікага палявання караля Стаха»

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Nashaniva.com