Абвешчаны дадатковы збор заявак на Прэмію Цёткі за 2022 год

Арганізатары Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў абвяшчаюць дадатковы адкрыты збор. На конкурс прымаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе.

20.12.2023 / 15:09

У сувязі з раскіданасцю беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў па свеце было вырашана даць дадатковую магчымасць падацца на конкурс тым, каго арганізатары маглі незнарок прапусціць, збіраючы поўныя спісы намінантаў увосень.

Прэмія Цёткі традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

— найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў (арыгінальныя аўтарскія творы, напісаныя на беларускай мове)

— найлепшае мастацкае афармленне (да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя і перакладныя кнігі на беларускай мове)

Заяўкі прымаюцца да 27 снежня 2023 года па спасылцы.

Nashaniva.com