У аўторак у Вільні выступіць Зоя Белахвосцік з монадрамай «Moj Hleb»

Зоя Белахвосцік працягвае лёс магутнай тэатральнай дынастыі, ідучы слядамі Глеба Глебава і Валянціна Белахвосціка.

18.12.2023 / 14:07

Фота: Купалаўцы, facebook.com

19 снежня ў Вільні адбудзецца жывы паказ дакументальнага праекту «Moj Hleb». Гэта аповед пра знакамітую сям’ю, пра гісторыю Купалаўскага тэатра, які адлюстроўвае няпросты шлях Беларусі і дае нам прастору для рэфлексіі.

«У мяне ёсць любiмая справа, якая вельмi хвалюе, якая сур’ёзна цiкавiць, якой я прысвяцiла сваё жыццё i ў якой iмкнуся развiвацца. У дачыненні да прафесіі я зусiм не ўспрымаю самаадданасць як ахвяру. Гэта вялiкае шчасце!», — кажа Зоя Белахвосцік.

19 снежня 20:00. Нацыянальны драматычны тэатр Літвы

Квіткі

Nashaniva.com