«Не заўжды». Спявак Vinsent прэзентаваў кранальную песню пра вяртанне дадому

Беларускі спявак Vinsent выдаў новы сінгл і кліп на песню «Не заўжды». Гэта кранальная песня пра вяртанне дадому. У кліпе зняліся зорныя купалаўцы Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева.

16.12.2023 / 19:35

Vinsent адзначае, што для яго гэта вельмі асабістая гісторыя:

«Кожны чалавек павінен мець дом. Свой куток ня зямлі, дзе ён пачуваецца дома. Хачу пажадаць беларусам, каб яны змаглі як найхутчэй пабачыць сваіх родных і блізкіх. А тым, хто мае такую магчымасць, каб цанілі тое, што маюць.

Калісьці мне бабуля расказала прытчу пра тое, што цёмныя часы заўсёды мінаюць, і я веру ў гэта, што ўсё наладзіцца».

Акторка Зоя Белахвосцік кажа, што песня кранула яе сэрца:

«Мне адразу спадабалася песня, таму я з задавальненнем пагадзілася ўзяць удзел у кліпе. Сцэнар вельмі арыгінальны і сустрэча на здымачнай пляцоўцы з беларусамі, якіх ведаеш, з якімі працавала, стварыў цёплую, родную атмасферу!

Як быццам мы апынуліся на востраве Беларусь. Спадзяюся, калісьці так і будзе, мы вернемся ў Дом, а дом гэта спакой, упэўненасць і радасць!»

Песьня даступная на ўсіх лічбавых пляцоўках.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя. Лёсы некаторых яе аўтараў склаліся нечакана

Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

Nashaniva.com