Снег будзе пераходзіць у дождж. Надвор'е на сярэдзіну снежня

Снежны кілім імкліва зніжаецца.

15.12.2023 / 11:54

Фота: «Наша Ніва»

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, які раніцай і днём будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -3..-9°С, па паўднёвым захадзе Беларусі -2..+1°С; днём складзе ад -5°С па ўсходзе да +4°С па захадзе краіны. У Мінску чакаецца 0..+2°С.

У нядзелю мокры снег будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца. Ноччу будзе ад -5°С па ўсходзе да +3°С па захадзе краіны, максімальная днём 0..+7°С. У Мінску +3..+4°С

У панядзелак — дождж, ноччу па паўночным усходзе з мокрым снегам. На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -1..+6°С, максімальная днём +1..+8°С. У Мінску +4°С.

Nashaniva.com