Плоў са свінінай і яблыкамі — рэцэпт і спосаб гатавання

Яблыкі і журавіны выдатна спалучаюцца са свінінай і рысам, а таксама надаюць страве прыемны кісла-салодкі смак.

13.01.2024 / 07:58

Фота: Getty Images

На 4 порцыі спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Прыпраўце свіныя адбіўныя соллю і перцам. У вялікай патэльні разагрэйце аліўкавы алей на сярэдне-моцным агні. Абсмажвайце свіныя адбіўныя па дзве-тры хвіліны з кожнага боку. Дастаньце з формы; адкладзіце ўбок.
  2. Дадайце цыбулю ў тую ж патэльню; паменшыце агонь да сярэдне-нізкага і гатуйце 5-7 хвілін, часта памешваючы.
  3. Дадайце ваду; давядзіце да кіпення. Усыпце рыс, прыправу, грэцкія арэхі і журавіны. Накрыйце; паменшыце агонь да мінімуму і тушыце 10 хвілін.
  4. Вярніце свіныя адбіўныя ў патэльню. Пасыпце чабаром. Накрыйце; тушыце яшчэ 10 хвілін або пакуль свініна не будзе гатовая (хай свініна датушваецца пры тэмпературы 70°С, яна павінна быць сакавітай і злёгку ружовай у цэнтры).
  5. Пакладзіце па 3 лустачкі яблыка на кожную свіную адбіўную. Накрыйце; дайце пастаяць 5 хвілін.

 

Чытайце таксама:

Ці трэба мыць рыс? Так, але не таму, чаму вы думаеце

Плоў па-уйгурску: сямейны рэцэпт Розы Турарбекавай

Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання

Рэцэпт на выхадныя: рызота з курыцай

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Nashaniva.com