У панядзелак у Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдзе адліга

Прагноз надвор'я на 9-11 снежня.

08.12.2023 / 14:28

У ноч на суботу і раніцай пераважна па паўночным усходзе — снег, мокры снег, месцамі слабыя туман і галалёд. Днём пераважна без ападкаў. Але на дарогах месцамі слізка.

Ноччу -5..-11°С, максімальная днём -1..-7°С. У Мінску -3..-5°С.

У нядзелю месцамі па краіне пройдзе снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер па днём месцамі парывісты. Ноччу -4..-11°С, максімальная днём 0..-7°С. У Мінску -3..-5°С

У панядзелак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з заходняй Еўропы. Чакаецца мокры снег і і дождж.

На дарогах галалёдзіца. Ноччу 0..-7°С, максімальная днём -3..+3°С. У Мінску ўдзень чакаецца мінус 1°С

Nashaniva.com