«Мы з мужам зараз з'яжджаем на Акрэсціна». Былых палітвязняў арыштавалі ў Мінску на пяць сутак

Інфармацыя пра пра Анастасію Малашук і Аляксея Кедыша з'явілася на Instagram-старонцы брэнда piuceramics.

05.12.2023 / 16:08

«Мы з мужам зараз з'яжджаем на 5 сутак арышту на Акрэсціна (такое рашэнне інспекцыі). У сувязі з гэтым вымушаная адмена заняткаў і наведванняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 снежня».

Керамістку і заснавальніцу брэнда piuceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Глыбоцкім раёне далі восем сутак грамадзянцы Расіі за лайкі ў «Аднакласніках»

Пастара Васіля Трубчыка аштрафавалі

У Слоніме на «Белтрансгазе» адбыліся затрыманні

Nashaniva.com