«Засыпае нас снег, засыпае». У Мінску мяце завіруха — ФОТАРЭПАРТАЖ

На сёння ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з завірухай. Як выглядаюць вуліцы сталіцы ў перадапошні дзень восені, паглядзела «Звязда».

29.11.2023 / 15:37

У апошнія суткі восені ўначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе снег. Уначы ў асобных раёнах завіруха. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу і раніцай у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу -3..-9°С, пры праясненнях да -12°С, максімальная днём -1..-6°С. У Мінску -6°С.

Nashaniva.com