Аэрапорт у Вільні прапануюць назваць у гонар самага вядомага літоўскага мастака

Літва пачынае рыхтавацца да 150-годдзя з дня нараджэння мастака і кампазітара Мікалоюса-Канстанцінаса Чурлёніса. Праграму мерапрыемстваў на 2025 год плануюць падрыхтаваць вясной наступнага года. У ліку прапанаваных ідэй — змена назвы Віленскага аэрапорта, піша партал madeinvilnius.lt.

20.11.2023 / 16:02

«Гэта мая мара, але, можа, Віленскі аэрапорт стане аэрапортам імя Чурлёніса, бо ў палякаў ёсць аэрапорт Шапэна, а ў італьянцаў — імя Леанарда Да Вінчы», — сказала дарадца прэм'ер-міністра ў пытаннях культуры Габрыэле Жайдыце. Аднак, паводле яе слоў, гэтае пытанне яшчэ павінна вырашыць урадавая камісія, якая збярэцца на першае пасяджэнне ў снежні.

У камісію ўвойдуць дзеячы розных сфер, а ўзначаліць прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце.

Літоўскі мастак, кампазітар, дзеяч культуры Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 года ў Старой Варэне. Ён памёр 10 красавіка 1911 года недалёка ад Варшавы, пахаваны на могілках Росы ў Вільні. Ён з'яўляецца самым вядомым мастаком і кампазітарам Літвы.

Nashaniva.com