У Ровенскай вобласці пабачылі вайсковую калону пад БЧБ-сцягамі. Што гэта было?

5 лістапада ў сеціве з'явіліся фота і відэа з калонай вайсковых джыпаў, пікапаў і грузавікоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. На транспарце таксама бачны нанесены шасціканцовы крыж-Еўфрасіннеўскі, або Ярылы, традыцыйны для Беларусі. 

06.11.2023 / 12:28

Сцвярджалася, што відэа знята ў Ровенскай вобласці Украіны і што калона едзе ў бок беларускай мяжы. Гэты рэгіён мяжуе з Беларуссю ў раёне Пінска і Лунінца.

Хто арганізаваў рух гэтай калоны?

«Не ведаем, але прыгожа», — адказалі «Нашай Ніве» ў прэсавай службе Палка Каліноўскага.

«Гэта ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя — НН)», — патлумачыў нам Генадзь Манько, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве.

Генадзь Манько. Фота: «Радыё Свабода».

На ўдакладняючае пытанне, хто арганізаваў гэту спецаперацыю і ці ўдзельнічалі ў ёй беларусы, Манько адказаў, што яму гэта невядома.

«Нашы дабраахвотнікі шматзначна ўсміхаюцца», — адказаў Манько.

Nashaniva.com