Учора ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды тэмператур. Даходіла да +20°С

Апошні дзень кастрычніка быў вельмі цёплым для гэтай пары года, піша тэлеграм-канал «Надвор'е».

01.11.2023 / 10:13

pogoda.by

Найцяплей было ў Драгічыне — 20,5°С. У Пружанах было +19,6°С, у Брагіне было +19°С, у Брэсце — 18,2°С, у Гомелі — 17,7°С. 

У Мінску было +15,4°С. Столькі было ў Гродне і Магілёве.

У Віцебску +13,1°С, найхаладней, калі можна так казаць пра самы канец кастрычніка, было ў Езярышчы: +11,7°С.

Сёння максімальная тэмпература паветра складзе +12°С, у Мінску будзе +11°С.

Nashaniva.com