У раёне Калодзішчаў былі чуваць выбухі — Motolkohelp

Ёсць падставы меркаваць, што выбухі могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясныя».

31.10.2023 / 15:45

Пачынаючы з 12:23 жыхары Калодзішчаў перыядычна чуюць моцны грукат ад выбухаў, паведамляе Motolkohelp.

Ёсць звесткі, што на гэты момант выбухаў было ўжо не менш за тры. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ад выбухаў у дамах дрыжаць шкла. Выбухі чуюць і каля ГЦ «Мома», які знаходзіцца каля станцыі метро «Магілёўская» за 12,5 км ад Калодзішчаў.

Ёсць падставы меркаваць, што выбухі могуць быць звязаныя з вучэннямі на палігоне за могілкамі «Лясныя», зазначае Motokohelp.

Бо менавіта там у канцы жніўня праходзілі заняткі па падрыўной справе і тады выбухі таксама чулі жыхары прылеглых раёнаў.

Пакуль ніякіх каментароў датычна выбухаў пакуль не паступала ні ад Міністэрства абароны, ні ад іншых ведамстваў.

Nashaniva.com