Расія абвінаваціла Украіну ў атацы дронамі на сховішча радыёактыўных адкідаў

Міністэрства замежных спраў Расіі паведамілаў, што ўкраінскі дрон 26 кастрычніка ўрэзаўся ў склад ядзерных адкідаў Курскай АЭС.

28.10.2023 / 15:49

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства Марыі Захаравай, атака адбылася ўвечары 26 кастрычніка. Захарава сцвярджае, што дрон пашкодзіў сцены склада. Яшчэ два беспілотнікі, па ейных словах, упалі на комплекс адміністрацыйных будынкаў станцыі. Яна дадала, што ў дронах, якія выкарыстоўваліся для нападу, «выкарыстоўваліся кампаненты, пастаўленыя заходнімі краінамі».

Вечарам 26 кастрычніка Мінабароны Расіі паведамляла, што ўкраінскі беспілотнік перахоплены сіламі СПА над тэрыторыяй Курскай вобласці ў раёне населенага пункта Курчатаў. У гэтым горадзе размешчана Курская АЭС. У той жа вечар Мінабароны адчыталася аб перахопе і знішчэнні яшчэ двух беспілотнікаў над Курскай вобласцю.

Прэс-служба паведамляла, што разбурэнняў і пацярпелых няма.

Nashaniva.com