У Гродне сабакі ганяліся за катом і разнеслі «Аўдзі», якая толькі выйшла з рамонта

У Гродне адбылася няпростая для аўтамабіліста сітуацыя: аўтамабіль выехаў пасля аднаўлення, паліроўкі і афарбоўкі, выглядала машына як новая, а праз пару дзён яе трэба зноў фарбаваць.

23.10.2023 / 10:55

Як паказала відэа з камер назірання, шэсць сабак ноччу пагналіся за катом. Але кот выратаваўся, бо схаваўся ад іх пад гэтай «Аўдзі».

Адзін з сабак ці то ад злосці, ці то ў спробах дастаць ката, літаральна пагрыз крылы аўто.

Відэа пацярпелага аўто апублікаваў канал цэнтра AvtoBogov. Там паабяцалі аднавіць машыну.

Nashaniva.com