Транспартны падатак на мапеды і скутэры трэба будзе плаціць у Беларусі ў 2023 годзе

Стала вядома, што транспартны падатак на мапеды і скутэры трэба будзе плаціць у Беларусі ў 2023 годзе. Сітуацыю пракаментавалі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Полацкім раёне.

15.10.2023 / 22:08

У падатковай інспекцыі паведамілі, што ўсе транспартныя сродкі, якія зарэгістраваныя ў ДАІ, уключаючы мапеды, падлягаюць абкладанню транспартным падаткам.

З 2022 года стаўкі транспартнага падатку для фізічных асоб былі ўстаноўленыя як для транспартных сродкаў пэўных катэгорый (гаворка ідзе пра матацыклы, грузавыя машыны, прычэпы, легкавыя аўто), так і для іншых транспартных сродкаў, у тым ліку і для тых, у дачыненні да якіх адсутнічаюць звесткі аб іх тыпе.

Стаўка для «іншых транспартных сродкаў» складае 41 рубель у год.

Адзначаецца, што да 2022 года стаўка падатку не была ўстаноўленая для «іншых транспартных сродкаў». Па гэтай прычыне выплата падатку па такім транспарце не рабілася.

Аднак да 15 лістапада 2023 года за квадрацыкл, трыцыкл, мапед, скутэр і гэтак далей неабходна выплаціць транспартны падатак.

Nashaniva.com