Зніклага ў Оршы падлетка знайшлі мёртвым

14-гадовага Мікіту Гламаздзіна больш за тыдзень шукалі ў Оршы. Учора валанцёры паведамілі, што хлопчык загінуў.

15.10.2023 / 16:45

Школьнік пайшоў з дому ў невядомым напрамку 6 кастрычніка каля дзвюх гадзін дня, з 8 кастрычніка яго афіцыйна абʼявілі ў вышук.

Пошукі хлопчыка беспаспяхова доўжыліся больш за тыдзень. У іх бралі ўдзел валанцёры некалькіх пошукавых атрадаў.

Учора валанцёры паведамілі, што хлопчыка знайшлі мёртвым. Абставін смерці яны не называюць.

Nashaniva.com