У сотнях населеных пунктаў з-за непагадзі праблемы з электрычнасцю

7 кастрычніка па тэрыторыі краіны праходзіць цыклон са шквалістым ветрам. Па даных на 17.00 былі зафіксаваныя перабоі ў электразабеспячэнні ў 296 населеных пунктах, паведаміла Міністэрства энергетыкі.

07.10.2023 / 19:34

Цягам дня электразабеспячэнне, як паведамляецца, было адноўлена ў 340 населеных пунктах. Наступствы непагадзі найбольш адчувальныя ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё пацярпелі Маладзечанскі, Барысаўскі, Мінскі, Глыбоцкі, Полацкі, Навагрудскі і Іўеўскі раёны.

Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, у ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічаді 72 аварыйныя брыгады і 69 адзінак тэхнікі. Работы ўскладняюць паваленыя ветрам на лініі электраперадач дрэвы і галіны.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра першы снег на выходных

У Мінску моцны вецер знёс прыпынак ФОТАФАКТ

Першая вобласць абвясціла пра пачатак ацяпляльнага сезона

Nashaniva.com