Першая вобласць абвясціла пра пачатак ацяпляльнага сезона

Мінская вобласць першай абвясціла пра пачатак ацяпляльнага сезона. У першую чаргу батарэі пацяплеюць у аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры: школах, дзіцячых садках, бальніцах.

07.10.2023 / 07:08

Фота: БелТА

Адпаведнае рашэнне прынята Мінскім аблвыканкамам. Дзеянне дакумента ўступіла ў сілу ў пятніцу, піша БелТА.

Як растлумачылі ў ЖКГ Мінскай вобласц, цяпло ў жылы сектар прыйдзе пазней, калі сярэднясутачная тэмпература паветра цягам трох дзён не будзе перавышаць 8 градусаў.

Чытайце таксама:

Наколькі вырасце зімой аплата за камунальныя паслугі, расказалі ў Міністэрстве ЖКГ

Зіма блізка. У Міністэрстве ЖКГ расказалі, калі пачнецца ацяпляльны сезон

Сіноптыкі папярэдзілі пра першы снег на выходных

Nashaniva.com