У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў

Суд Ленінскага раёна Брэста 22 верасня прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», вынікае з абноўленага Рэспубліканскага спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў». І не толькі сам чат, а і асобны пост у ім, датычны сярэдняй даўжыні пенісаў ў прадстаўнікоў розных народаў.

28.09.2023 / 21:43

 

Скрыншот паста тэлеграм-канала «Что ты несешь?» ад 3 жніўня 2023 года

У спісе пазначана, што «экстрэмісцкім» прызнаны «тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», які мае ідэнтыфікатар https://t.me/bredus/34470». Па гэтым адрасе і размяшчаецца гэты пост.

Як бачна, ён змяшчае скрыншот ранішняй перадачы тэлеканала «Расія-1».

Скрыншот з «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Чытайце таксама:

КДБ і МУС аб'явілі новыя «экстрэмісцкія фармаванні». Сярод іх — Задзіночанне беларускіх студэнтаў

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 чалавекі. Сярод іх праўнук Якуба Коласа, Ларыса Шчыракова, Мікіта Найдзёнаў

У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць

Nashaniva.com