Ноч з пятніцы на суботу будзе вельмі цёплая, месцамі — нават трапічная. Што гэта значыць

Як піша тэлеграм-канал @nadvorie, ноч з з 22 на 23 верасня, будзе надзвычай цёплай, а па захадзе краіны можа быць нават трапічнай.

21.09.2023 / 14:51

Трапічная ноч — гэта калі тэмпература паветра ўначы не апускаецца ніжэй +20°. І гэта ў канцы верасня. 

Тэлеграм-канал @nadvorie нагадвае, што дзень восеньскага раўнадзенства сёлета наступіць у 09:50 у суботу, 23 верасня.

Nashaniva.com