Незвычайнае вяселле прайшло ў Мінску — упершыню на монаколе

Мінчане Аксана і Сяргей учора афіцыйна сталі мужам і жонкай. Вяселле яны вырашылі зладзіць няпростае, а з агеньчыкам. Над ідэямі доўга думаць не прыйшлося — абодва разам займаліся ў школе язды на манаколах. З ЗАГСа маладыя выехалі не на чорных «мерсах», а менавіта на гэтым сродку персанальнай мабільнасці, піша Onliner.

17.09.2023 / 13:25

«Сярод маіх вучняў утварылася выдатная пара — Аксана і Сяргей, якія часцяком перасоўваюцца на манаколах разам, — распавёў інструктар па навучанні яздзе на монаколе Ігар Сушчанка, а заадно і арганізатар незвычайнага дзейства на вяселлі. — У дзень, калі гэтая пара захацела ўзаконіць свае адносіны ў ЗАГСе, наша супольнасць вырашыла падтрымаць іх — сустрэць каля Палаца шлюбу і правесці па веладарожцы да святочнага стала».

Nashaniva.com