Сотні школьнікаў выбеглі на поле «Барысаў-Арэны» пасля матча расійскіх блогераў. Аднаго блогера эвакуявала ахова

Расійскага блогера Мішу Літвіна пад аховай вывелі з поля «Барысаў-Арэны» пасля таго, як на газон выбеглі сотні школьнікаў, піша «Типичный Борисов Беларусь».

17.09.2023 / 11:19

@0000000000000000001n Что это было? Зачем?) #литвин#амкалсахалинец#амкал#сахалинец#борисов #футбол ♬ оригинальный звук - Nikita✌️

На ютуб-канал Літвіна падпісана 11 мільёнаў акаўнтаў, на Instagram — 15 мільёнаў.

Учора на «Барысаў-Арэне» прайшоў матч групавога этапу медыялігі — так называецца футбольны турнір, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. У гэтым турніры няма беларускіх камандаў, але матч дзвюх расійскіх камандаў адбыўся ў Барысаве. На гульню прыйшлі ў некалькі разоў больш чалавек, чым ходзяць на мясцовы БАТЭ.

Nashaniva.com