Генпракуратура апублікавала спісы літоўцаў і латышоў, датычных да «генацыду беларускага народа»

Генеральная пракуратура ў рамках расследавання справы аб «генацыдзе беларускага народа» апублікавала спісы нібыта датычных да ваенных злачынстваў, здзейсненых падчас Другой сусветнай вайны, з Літвы і Латвіі.

11.09.2023 / 18:26

У латышскі пералік уключылі 251 чалавека, у тым ліку вайскоўцаў латышскага легіёна СС, паліцэйскіх батальёнаў, атрада латышскай дапаможнай паліцыі. Для часткі прозвішчаў пазначаныя канкрэтныя злачынствы, напрыклад, знішчэнне гета ў Менску. Для часткі пазначана «падазраваны ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі БССР».

У літоўскім спісе 85 асоб, у асноўным службоўцы паліцэйскіх батальёнаў. Для некаторых пазначаныя канкрэтныя злачынствы, але ў большасці выпадкаў проста стаіць пазнака аб удзеле ў карных аперацыях і да т. п.

Раней Генпракуратура ўжо выкладала аналагічныя спісы немцаў, якія былі аформленыя вельмі неахайна. Часам у іх былі пазначаныя толькі імёны, прозвішчы, прозвішчы з ініцыяламі, часам нават мянушкі. Новыя пералікі тэхнічна аформленыя больш старанна, але ёсць падазрэнне, што фармаваліся яны таксама без расследавання персанальнай віны кожнага фігуранта. 

Чытайце таксама:

Марзалюк паказаў «сведчанне злачынстваў пад бела-чырвона-белым сцягам». Але гэта хлусня — вось што на фота

Швед анансаваў на лістапад першы суд над памерлым «нацысцкім злачынцам»

У якіх выпадках у Беларусі раней судзілі памерлых і ці змогуць цяпер са сваякоў патрабаваць кампенсацыі па такіх справах?

Гомельскі пракурор у прапагандысцкім запале «знішчыў» падчас вайны 100 тысяч гамяльчан

Nashaniva.com