Блогер «Кніжны хома» адкрывае літаратурны падкаст

Вядомы інстаграм-блогер, які піша пра беларускую літаратуру, выпусціў першы запіс свайго літаратурнага падкасту. Выпуск прысвечаны Максіму Гарэцкаму.

07.09.2023 / 18:10

«Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго «Віленскіх камунараў», а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар», — так апісвае пачатак працы блогер.

У падкасце дэманструецца даволі ўнушальны спіс выкарыстаных крыніц з успамінаў, манаграфій і эсэ пра Максіма Гарэцкага аўтарства Алеся Адамовіча, Міхася Стральцова і іншых.

Чытайце таксама:

На Audiobooks.by выдалі «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага

Аб чым была першая беларуская літаратурная дыскусія? І была яна на старонках «Нашай Нівы»

«Тожабеларусы». Новае жыццё палітычнага клішэ стагадовай даўніны

Nashaniva.com