У Берліне адкрыецца выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

Праект распавядае аб жыцці зняволенага на 10 гадоў праваабаронцы, яго шматгадовых намаганнях па развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіцці нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.

04.09.2023 / 15:53

На ўрачыстым адкрыцці выставы чакаецца:

— Прэзентацыя кнігі «Алесь: шлях да пераменаў», якую прэзентуе Таццяна Нядбай. 

— Прэм’ера дакументальнай стужкі «Bialacki» ад «Маланкі Медыя» з прамовай рэжысёра (працягласць 30 хвілін, ангельскія субтытры).

Чацвер, 7 верасня, у Інстытуце Пілецкага, Pariser Platz 4a, 10117 Berlin; пачатак у 18:00.

Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на ангельскую;

Даты правядзення выставы: з 7 па 21 верасня;

Часы працы Інстытута Пілецкага: аўторак — нядзеля з 10 да 18, панядзелак — выходны. Уваход вольны!

Cпасылка на рэгістрацыю

Nashaniva.com