Апошні беларускі клуб вылецеў з еўракубкаў

Барысаўскі БАТЭ нічога не змог зрабіць у плей-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

31.08.2023 / 22:57

Фота з сайта: Football.by

Тыдзень таму БАТЭ ў Косава разграмілі — 1:4. Сёння была мінімальная перамога беларускага клуба 1:0.

У групавой стадыі Лігі канферэнцый другі раз згуляе «Балкані».

БАТЭ пачынаў еўракубкавае лета ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым раўндзе ён выйграў у албанскага «Партызані», у другім раўндзе прайграў кіпрскаму «Арысу», выбыў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе таксама не затрымаўся, прайграўшы малдоўскаму «Шэрыфу».

Апошні раз беларускія клубы гулялі ў групавым раўндзе еўракубкаў у сезоне 2018-2019, гэта быў БАТЭ.

Чытайце таксама:

Кіпрскі «Арыс» беларуса Аляксея Шпілеўскага згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы

«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

Эрлін Холан — гулец года УЕФА ў сезоне 2022/23

Nashaniva.com