Былога старшыню Дзяржпагранкамітэта прызначылі на новую пасаду

Былога кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо прызначылі прадстаўніком Беларусі ў Радзе камандуючых пагранвойскамі СНД. На гэтай пасадзе ён замяніў іншага колішняга кіраўніка ДПК Аляксандра Боечку.

31.08.2023 / 21:58

 

30 траўня указам Лукашэнкі Лапо быў звольнены з вайсковай службы ў запас. Ягоную былую пасаду заняў былы начальнік Гродзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў. 

Прызначэнні былых высокіх чыноўнікаў у кіраўнічыя органы інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, як правіла, сведчаць пра вывядзенне іх з кадравай абоймы. На гэтыя часам гучныя паводле назвы, але малазначныя паводле рэальных уплываў пасады звычайна прызначаюць людзей, ужо непатрэбных ці непажаданых у сістэме рэальнага кіравання, гэта фактычна ганаровая ссылка.

Чытайце таксама:

Прызначаны новы начальнік Брэсцкай памежнай групы

Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў

Памежнікі развіталіся з былым кіраўніком. Лапо падарылі шашку, лодку і, падобна, аўтамат 

Nashaniva.com