Бранзалеты смарт-гадзіннікаў заражаныя велізарнай колькасцю шкодных бактэрый — даследаванне
Раменьчыкі Apple Watch і іншых разумных гадзіннікаў аказаліся ідэальным асяроддзем для размнажэння такіх бактэрый, як стафілакокі, кішэчная палачка і іншыя шкодныя бактэрыі, якія нават могуць прывесці чалавека да смяротнага выніку. Гэты факт нядаўна высветлілі навукоўцы з Атлантычнага ўніверсітэта ў Фларыдзе, перадае выданне New York Post са спасылкай на новае даследаванне ў навуковым часопісе Advances in Infectious Disease.
28.08.2023 / 21:33
Смарт-гадзіннік. Фота: pixabay
У ходзе даследавання навукоўцы пратэставалі бранзалеты з розных матэрыялаў, уключаючы пластык, гуму, тканіну, скуру і метал (золата і срэбра). Высветлілася, што 95% пратэставаных бранзалетаў мелі на сябе велізарную колькасць небяспечных бактэрый, пры гэтым стафілакокі (Staphylococcus spp) былі знойдзены ная 85% раменьчыкаў.
Каля 60% бранзалетаў сталі «домам» для кішачнай палачкі, яшчэ 30% паказалі станоўчы вынік пры тэставанні на патэнцыйна смяротную бактэрыю Pseudomonas, якая ўстойлівая да антыбіётыкаў і выклікае сепсіс ды пнеўманію.
«Рэч у тым, што большасць уладальнікаў смарт-гадзіннікаў і фітнэс-бранзалетаў штодзённа носяць свае дэвайсы: як на кароткія прагулкі і працу, так і ў спартзалу з актыўнымі фізічнымі нагрузкамі.
Некаторыя выкарыстоўваюць аксэсуары падчас сну для кантролю яго якасці, а іншыя прызнаюцца, што не думалі, што трэба мыць ланцужкі з-за таго, што тыя проста выглядаюць чыстымі.
Аднак людзі часта забываюць чысціць ланцужкі, дзе вельмі хутка ствараецца спрыяльнае асяроддзе для мікробаў», — піша New York Post са спасылкай на даследаванне.
Самая высокая канцэнтрацыя бактэрый была выяўленая на раменьчыках з тканіны, другое месца занялі пластыкавыя і гумовыя.
Менш за ўсё бактэрый было выяўлена на металічных бранзалетах.
«Навукоўцы папярэджваюць, што пазбягаць чысткі сваіх дэвайсаў катэгарычна недапушчальна. Яны сцвярджаюць, што лепш за ўсё для ачысткі раменьчыкаў падыходзяць 70%‑ны этылавы спірт — гэта забяспечыць знішчэнне больш чым 99,99% бактэрый незалежна ад матэрыялу бранзалета.
Акрамя таго, можна выкарыстоўваць яблычны воцат, паколькі ён дазваляе рабіць мыццё экалагічна чыстым, аднак практычна воцат ніяк не ўздзейнічае на некаторыя штамы бактэрый стафілакока», — адзначае New York Post.
Асобна даследчыкі звярнулі ўвагу, што медыцынскія работнікі павінны дэзынфікаваць свае бранзалеты асабліва пільна, паколькі многія з выяўленых на іх мікраарганізмаў устойлівыя да антыбіётыкаў.
Чытайце таксама:
Ключ да лячэння дэпрэсіі, артрыту і Альцгеймера хаваецца ў блукаючым нерве