Беларускія памежнікі знайшлі «элемент вайсковай формы» на памежным слупе

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на ўкраінска-беларускай мяжы 25 жніўня адбылася «бессэнсоўная правакацыя». 

26.08.2023 / 17:08

Паводле прэс-службы ДПК «мазырскія памежнікі на мяжы з Украінай выявілі на адным з памежных слупоў элементы вайсковай формы адзення».

Што гэта за элементы, не ўдакладняецца, але «папярэдняя карціна пакінутых слядоў сведчыць, што невядомы перасёк мяжу з украінскай тэрыторыі».

ДПК кваліфікавала гэта ўсё як «не што іншае, як марныя і недарэчныя спробы выклікаць рэакцыю ў адказ беларускіх памежнікаў».

Чытайце таксама:

МУС Літвы ацэньвае магчымасці закрыцця новых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю

Мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў

Мінабароны паказала, чым вайскоўцы сіл спецаперацый займаюцца на мяжы

Nashaniva.com