Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам Мужнасці беларуса Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне, ратуючы камандзіра

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб уганараванні ўкраінскіх вайскоўцаў дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароды атрымаюць некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку пасмяротна. Сярод узнагароджаных беларус Эдуард Лобаў.

15.08.2023 / 10:27

Эдуард Лобаў. Фота: Радыё Свабода

За асабістую мужнасць, выяўленую ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае выкананне вайсковага абавязку Эдуард Лобаў узнагароджаны пасмяротна ордэнам Мужнасці трэцяй ступені, гаворыцца ва ўказе.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе, служыў у войску, у пачатку 2000-х быў актывістам «Маладога фронту», 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, яго затрымалі разам са Змітром Дашкевічам і сакавіку 2011 года асудзілі да чатырох гадоў калоніі. 

Пасля адбыцця тэрміну пераехаў ва Украіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расійскай агрэсіі на Данбасе. 

У 2022 годзеслужыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласьці і Чарнобыля. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам. Загінуў 23 студзенЫ 2023 года, ратуючы параненага камандзіра.

Чытайце таксама:

У Варшаве пахавалі Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне

«Мы ганарымся табой. Ты — герой. Вечная табе слава, сынок». У Варшаве развіталіся з Эдуардам Лобавым

«Прыкрываў адыход параненага камандзіра». Як загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Ашурка, Лобава, Бандарэнку пасмяротна ўзнагародзілі медалём Ордэна Пагоні

Nashaniva.com