Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё»хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Мінская евангельская царква «Новае жыццё» атрымала сёння два афіцыйныя лісты, адно з якіх — патрабаванне аб яўцы ў інспекцыю бухгалтара і прадастаўленні некаторых фінансавых дакументаў, піша «Хрысціянская візія». Другі ліст апавяшчае аб слуханні ў судзе справы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі Царквы «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

12.08.2023 / 23:03

«У вядзенні суда Цэнтральнага раёна Менска знаходзіцца грамадзянская справа па заяве першага намесніка пракурора горада Мінска ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў лісце.

Судовае пасяджэнне прызначанае на 14:30 23 жніўня 2023 года.

Раней паведамлялася, што ў Мінску пачалі зносіць былы будынак царквы «Новае жыццё», пераабсталяваны ў свой час са старога кароўніка. А ў верасні 2022 года пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку затрымлівалі і аштрафавалі на 100 базавых велічынь. 

Чытайце таксама:

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

У Віцебску судзілі евангельскую царкву — за гуманітарную дапамогу для інвалідаў

На 2 гады «хіміі» асудзілі евангельскую хрысціянку Лідзію Гормаш

У Новалукомлі арыштаваны пастар

Nashaniva.com