Для вырашэння праблемы падтапленняў у Мінску закупяць новую тэхніку

Для абслугоўвання сетак ліўневай каналізацыі Мінска будзе закупленая новая каналапрамывачная машына. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

12.08.2023 / 18:48

Падчас залеваў традыцыйна тоне вуліца Няміга. Фота з твітара Tut.by

Па словах чыноўніка, гэтая тэхніка дапаможа вырашыць праблему падтаплення гарадскіх вуліц, якая здараецца падчас моцных дажджоў.

На сённяшні дзень у Мінску ёсць 108 месцаў падтаплення. Гаворка ідзе пра ўчасткі, дзе хоць раз у сезон фіксавалі скапленне вады падчас моцных ліўняў.

Чытайце таксама:

У Мінску правядуць дадатковую ачыстку ліўневай каналізацыі

Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?

У Мінску работнікі МНС выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў каналізацыйны люк

Nashaniva.com