Ягады падаражэлі, а вось цэны на гародніну радуюць. Што па чым на Камароўцы на выходных

З самай раніцы ў суботу на Камароўцы шматлюдна. Гараджане павольна ходзяць паміж стэлажамі ў пошуках лепшых цэн на гародніну, садавіну, ягады, зеляніну. «Мінск-Навіны» таксама вывучылі асартымент і цэны на папулярным сярод жыхароў сталіцы рынку.

12.08.2023 / 15:09

Спачатку ідзем да агароднінных шэрагах. Шмат хто ў вялікіх колькасцях купляюць памідоры і агуркі.

Кошт гародніны радуе: кілаграм таматаў прадаюць ад 1,50 да 3,50 рублёў

Агуркі абыдуцца танней — 1,90—2,50 руб. Нашмат прыемнейшымі сталі цэны на перцы — 3,50 рубля за кіло, а бледна-жоўтыя аддаюць нават за 1,99.

Прадаўцы кажуць, што апошнім часам менчукі сталі радзей купляць белакачанную капусту, якую прапануюць за 1,89 руб. За цыбулю давядзецца заплаціць 1,99, за буракі — 2, за моркву — 2,50-3, за баклажаны — 3, за кабачкі — ад 1,20, за бульбу — ад 1,50, за кукурузу — 3,50 рубля за кіло.

Часнык па-ранейшаму нятаннае задавальненне — ад 12 рублёў за кілаграм.

Багацце свежай зеляніны цешыць вока. Яе кошт практычна не змяніўся, калі параўноўваць з пачаткам і сярэдзінай ліпеня. Напрыклад, 100 грам шчаўя абыдуцца ў 1 рубель, зялёнай цыбулі і пятрушкі — 1,50, кропу і кінзы — 2, рукалы, базіліка і мяты — 2,50, шпінату — 3.

А якія садавіна і ягады прадаюць на Камароўцы ў жніўні? На прылаўках ўсё яшчэ можна знайсці чарэшню, часцей за ўсё, малдаўскую. Кошты нашмат ніжэйшыя, чым у пачатку чэрвеня, — ад 5,90 руб. за кіло. Амаль на рубель падаражэлі буякі. Цяпер за кілаграм ягад просяць ад 10,90 замест 10 рублёў. А вось за кіло ажынаў прыйдзецца заплаціць 9 рублёў, клубніцы — ад 9,90, маліны — ад 10,90.

Мільгаюць разнастайнасцю і стэлажы з садавінай. Буйныя персікі можна набыць за 8 рублёў, нектарыны — за 6,50-10,50, абрыкосы — за 8 рублёў. Саспелы вінаград рэалізуюць ад 5,50 руб. за кіло. Слівы прадаюць у сярэднім за 6 рублёў. Цэны на яблыкі — ад 3 да 7 рублёў. Хоць айчынны ружовы і белы наліў аддаюць за 3,50.

У жніўні да спісу пакупак менчукоў нярэдка дадаюцца дыні або кавуны. За кілаграм «калгасніцы» трэба аддаць прыкладна 4,90, «тарпеды» — 5-5,50 рублёў. Кавуны таннейшыя. У сярэднім — 3,90 за кіло.

Прадаюцца і грыбы. Кілаграм шампіньёнаў каштуе 7,80, лісічак — 11,90 рублёў.

Чытайце таксама:

Новы грыбны рэкорд? Дзеці зарабілі на баравіках у Беларусі

Жыхары Брэсцкай вобласці зарабляюць на брусніцах. Колькі?

Пад Гроднам выкапалі бульбіну вагой 800 грамаў

Усе фоты Мінск-навіны