«Playboy Украіна» прэзентаваў першы друкаваны выпуск за час поўнамаштабнай вайны

На вокладцы часопіса «Playboy Украіна» будзе хірург, мадэль і тэлевядучая Ірына Белацаркавец, якая была параненая падчас абстрэлу Кіеўскай вобласці і страціла вока.

05.08.2023 / 22:38

Вокладка новага «Playboy Украіна»

«Гэта гісторыя неверагоднай прагі да жыцця», — анансуе рэдакцыя на сайце.

Таксама ў часопісе апавяданні іншых украінскіх жанчын, удзельніц праекта Women stay strong, якія атрымалі траўмы падчас поўнамаштабнай вайны.

«Друкуючы наклад, мы выказваем падзяку байцам УСУ, якія змагаюцца для нас за права, уласна, ствараць і распаўсюджваць часопіс. Таму на раскладках чытачы яго не ўбачаць. Ён адправіцца туды, дзе такая гуманітарная дапамога, як Playboy, значна больш патрэбна — па шпіталях, бальніцах і тылавым пунктах кіравання. Гэта наш падпісаны ўсёй рэдакцыяй медыя снарад дабра і прыгажосці», — паведамляе выданне

У красавіку 2022 года часопіс прысвяціў спецвыпуск вайне. Яго можна было набыць анлайн за суму ад 10 да 200 еўра (чалавек сам мог выбраць), якая пасля пайшла на дапамогу фронту.

Nashaniva.com