Казахстан скасаваў пагадненне з Беларуссю пра канвертацыю курсаў нацыянальных валют

Казахстан вырашыў скасаваць пагадненне з Беларуссю пра ўзаемную канвертацыю і стабілізацыю курсаў нацыянальных валют. Адпаведную пастанову казахстанскі ўрад прыняў 26 ліпеня.

01.08.2023 / 22:49

Пагадненне пра канвертацыю курсаў нацыянальных валют паміж Казахстанам і Беларуссю было падпісанае ў студзені 1996 года.

Пастанова аб дэнансацыі пачынае дзейнічаць з дня падпісання.

Nashaniva.com