Дажджы, навальніцы і нават туман. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на апошнія дні ліпеня

У ноч на суботу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

28.07.2023 / 15:46

Фота: «Наша Ніва»

Уначы і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Ноччу +10..+ 16°С, максімальная днём + 21..+27°С. У Мінску +22..+24°С.

У нядзелю краіну чакае франтальны раздзел. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу ад + 9°C па ўсходзе да +17°C па захадзе краіны; максімальная днём ад +19°C па поўначы да +27°C па Гомельшчыне. У Мінску + да +22°С.

31 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай будзе згушчацца слабы туман. Ноччу +10..+ 17°С, максімальная днём + 20..+26°С. У Мінску +23°С.

Nashaniva.com