«Я не ведаю, што сказаць дзецям». Змітра Дашкевіча не выпусцілі з калоніі

Зміцер Дашкевіч не выйшаў сёння на волю, яго перазатрымалі па іншым артыкуле.

11.07.2023 / 13:16

«Сёння мусіў быў выйсці Зміцер. Але ён «вызваліўся» з ПК-14 і арыштаваны па 411-й артыкуле (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі).

Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю…» — напісала Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

У ліпені мінулага года Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі.

Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года.

Nashaniva.com