«Я кахаю яго». Моніка Белучы прызналася ў каханні да вядомага рэжысёра

Актрыса шчыра распавяла пра адносіны з рэжысёрам Цімам Бёртанам. Моніка кажа, што лічыць іх сустрэчу вялікім поспехам.

30.06.2023 / 08:19

Моніка Белучы і Цім Бёртан. Фота: сацсеткі

У пачатку года з'явіліся чуткі, што 64-гадовы рэжысёр Цім Бёртан захапіўся актрысай Монікай Белучы. Папарацы ўдалося зрабіць здымкі закаханых падчас іх прагулкі па Парыжы. Актрыса і стваральнік серыяла «Уэнсдэй» доўгі час не каментавалі свае стасункі. Толькі цяпер зорка фільма «Малена» шчыра распавяла пра іх раман, піша Voice.

58-гадовая артыстка дала інтэрв'ю, дзе адказала на шматлікія пытанні аб тым, ці свабодна яе сэрца. Моніка прызналася: яна закаханая і шчаслівая. Мадэль запэўніла, што з вялікай пяшчотай ставіцца да выбранніка і ўскладае вялікія надзеі на новае пачуццё.

Белучы выказала меркаванне, што такія знаёмствы — вялікая ўдача, ёй вельмі пашанцавала. «Што я магу сказаць? Я рада знаёмству з гэтым чалавекам. Гэта адна з тых сустрэч, якія рэдка здараюцца ў жыцці», — заявіла акторка.

Выканаўца ролі Алекс у фільме «Незваротнасць» падкрэсліла, што адчувае моцныя і глыбокія эмоцыі. «Я ведаю гэтага чалавека. Я кахаю яго. Цяпер я збіраюся сустракацца з рэжысёрам. Пачынаецца яшчэ адна прыгода», — сказала яна ў інтэрв'ю для французскага ELLE.

Іскра паміж знакамітасцямі ўспыхнула падчас 14-га кінематаграфічнага фестывалю імя братоў Люм'ер, які адбыўся восенню мінулага года. Менавіта падчас мерапрыемства іх упершыню ўбачылі ў кампаніі адзін аднаго. Яны захоплена гутарылі і шмат часу праводзілі разам.

Цім Бёртан шмат гадоў быў жанаты з галівудскай актрысай Хелен Бонэм Картэр. Іх лічылі ідэальнай парай. Але ў 2014 годзе яны раптам абвясцілі пра развод. Зоркі засталіся сябрамі і дамовіліся аб сумеснай апецы над дзецьмі.

У 2013 годзе Моніка Белучы развялася з Венсанам Касэлем, з якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. У іх саюзе на свет з'явіліся дачкі Дзева і Леон. Акцёры засталіся ў добрых адносінах. Старэйшая дачка ўпэўнена ідзе па слядах маці — будуе паспяховую кар'еру мадэлі.

Чытайце таксама:

Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец

У 83-гадовага Аль Пачына нарадзіўся сын. Назвалі Раманам

Некалі самы багаты чалавек планеты заручыўся са сваёй партнёркай

Nashaniva.com