У Рудзенску арыштавалі Уладзімера Кондруся

25.06.2023 / 22:10

Уладзімер Кондрусь у 2016 годзе. Фота: Наша Ніва

Жыхара Рудзенска Уладзімера Кондруся арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Белсат».

Паводле папярэдніх звестак, мужчыну пакаралі 15-дзённым арыштам за рэпосты матэрыялаў «Белсату» і «Хартыі-97» ды сканфіскавалі ягоны мабільны тэлефон. Так пастанавіла суддзя суда Пухавіцкага раёна Алена Марчанка.

Затрымалі Кондруся 16 чэрвеня. За кратамі ён абвясціў галадоўку. 

«Яму давялося спаць на голым жалезе, пасцелю не далі. Уначы будзілі па некалькі разоў. Тыдзень ён трымаў галадоўку», — расказала крыніца.

У адказ на абвешчаную ім галадоўку Кондруся плануюць накіраваць на экспертызу ў Цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.

Nashaniva.com