Фінскаму ўдзельніку «Еўрабачання» далі на год бясплатна карыстацца кватэрай

Здымную кватэру будзе горад аплачваць цэлы год.

14.06.2023 / 09:58

Фота: Vantaan kaupunki / Vanda stad

Käärijä, альбо спявак Ерэ Пеюхенен, публічна казаў пра сваё жаданне вярнуцца ў Вантаа, таму горад вырашыў падарыць яму кватэру на год, піша Yle.fi.

Гэта здымная кватэра ў Вантаа, і горад будзе аплачваць арэнду на працягу года.

— Жыллё ў Вантаа заўсёды адчуваецца значна больш домам, чым у іншых месцах — адзначыў Käärijä.

Большую частку свайго юнацтва ён правёў у раёне Рускеасанта ў Вантаа.

Улады Вантаа раней абвясцілі, што замовяць мурал з выявай Käärijä.

Ключы ад арандаванай кватэры перадалі Käärijä ў аўторак. Разам з гэтым яму ўручылі медаль Вантаа ў знак прызнання яго выбітных заслуг перад горадам.

Käärijä заняў другое месца ў конкурсе «Еўрабачання» паводле суміравання галасоў гледачоў і журы. Але ён з вялікім адрывам выйграў глядацкае галасаванне.

Акрамя кіраўніцтва горада, на цырымоніі прысутнічалі 12 прыхільнікаў Käärijä з дзіцячага садка «Ціккурыла».

Чытайце таксама:

Пераможцай Еўрабачання другі раз стала шведская спявачка Loreen. У 2012-м яна выказала падтрымку Бяляцкаму

Nashaniva.com