Берасцеец абразіў двух амапаўцаў і атрымаў тры месяцы арышту
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 мая асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўген Брэган прызначыў Генадзю тры месяцы арышту, піша «Вясна».
09.06.2023 / 13:17
Генадзя абвінавацілі ў тым, што ён у студзені 2022 года ў тэлеграм-канале пакінуў абразлівы каментар у бок намесніка камандзіра аператыўнай роты па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні атрада міліцыі асобнага прызначэння УУС Брэсцкага аблвыканкама Р. Таксама Генадзь у лютым таго ж года пакінуў абразлівы каментар пад фотаздымкам у тэлеграм-канале ў бок супрацоўніцы аператыўнай роты атрада міліцыі асобнага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама Б.
Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Таксама суд прызначыў спагнаць з Генадзя ў якасці маральнай шкоды 2000 рублёў на карысць міліцыянткі Б., 200 рублёў, з улікам раней сплочаных сродкаў, на карысць міліцыянта Р. У мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.
Чытайце таксама:
У Наваполацку затрымалі двух музыкаў
«Жонцы псіхалагічна з дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі