Беларускі асілак Кірыла Шымко зрушыў з месца і працягнуў 12-тонны тралейбус «Альгерд» з пасажырамі

Волат працягнуў на 10 метраў.

09.06.2023 / 12:13

Кірыла Шымко. Фота: БелТА

Гэта 12-тонны тралейбус «Альгерд» вытворчасці «БКМ Холдынг» з павялічаным аўтаномным ходам даўжынёй у 12,5 м. Значна ўскладнілі задачу асілку пасажыры, якія ўвайшлі ў тралейбус, піша БелТА.

Вядомы сілавы атлет, неаднаразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко з дапамогай трасоў змог працягнуць тралейбус на 10 м.

«Тралейбус я цягнуў упершыню. Ідэя цікавая, тым больш гэта сучасны, запатрабаваны на гарадскіх маршрутах транспарт. Пастаўленая задача — зрушыць яго з месца — паспяхова выканана. І гэта добрая нагода паказаць усім гасцям выставы, нашай моладзі магчымасці чалавечага арганізму, даказаць, што пры вялікім імкненні нават самыя складаныя мэты дасягальныя, у чарговы раз нагадаць пра тое, як важна займацца спортам і весці здаровы лад жыцця», — падзяліўся Кірыла Шымко.

У біяграфіі асілка— — мноства рэкордаў. Кірыла Шымко рухаў танкі «Т-26» і «Т-34», пасажырскі самалёт «Боінг-737», чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт «Іл-76», кар'ерны самазвал БЕЛАЗ.

Фота: БелТА

Для новага сілавога рэкорду тралейбус выбраны невыпадкова-сёння ў Мінску праходзіць Дзень электратранспарту, мерапрыемствы якога накіраваны на папулярызацыю транспарту на электрацязе, павелічэнне яго долі ў аўтапарку краіны.

Дзень электратранспарту праходзіць на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Nashaniva.com