Мінчук спаў у чужым аўто, а потым умудрыўся яго прадаць за 150 рублёў

Цікавы выпадак адбыўся днямі ў сталіцы.

09.06.2023 / 12:02

Ілюстрацыйнае фота

У міліцыю звярнуўся мінчук з заявай аб крадзяжы аўтамабіл. Ён расказаў, што пакінуў машыну ў няспраўным стане на стаянцы гандлёвага цэнтра, паведамляе мінская міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС устанавілі абставіны здарэння і затрымалі 38-гадовага мужчыну.

Ён растлумачыў, што ўбачыў на паркоўцы аўтамабіль, дзверы якога былі адчыненыя. Мужчына сеў у салон, дзе ў бардачку знайшоў дакументы.

На працягу некаторага часу затрыманы перыядычна спаў у машыне, пасля чаго ахоўнік гандлёвага цэнтра папрасіў адагнаць яе. Фігурант размясціў аб'яву і прадаў машыну за 150 рублёў, грошы, натуральна, патраціў.

Характэрна, што пакупнік набыў тэхнічна няспраўнае аўто і самастойна штурхаў яго са стаянкі.

Чытайце таксама:

На паркоўцы каля «Кароны» ў Мінску ў машыне два тыдні ляжаў труп

Мінчанка знайшла кашалёк, а ў ім 10 тысяч рублёў

Пад Мінскам бяспраўнік урэзаўся ў бетонную агароджу і памёр на месцы здарэння

Nashaniva.com