На дарогах краіны збілі чарговага лася

9 чэрвеня каля 06:38 гадзін на 63-м кіламетры аўтадарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач мужчына 47 гадоў з Маладзечна на аўтамабілі «Лада» наехаў на лася, які перабягаў праезную частку.

09.06.2023 / 11:40

Фота: ДАІ Мінска

У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля, жыхарка Маладзечна 53 гадоў, з траўмамі шпіталізаваная. Кіроўца не пацярпеў, піша «Мінская праўда».

Жывёліна загінула на месцы здарэння.

Глядзіце таксама:

Пад Кіраўскам лось напаў на пенсіянераў і леснікоў

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Nashaniva.com