«Не церпіцца ўзяць удзел». Сабаленка атрымала брытанскую візу і едзе на Уімблдон

«Я еду на Уімблдон, і гэта выдатная навіна. Я ў нецярпенні, мне вельмі падабаецца там гуляць, падабаецца атмасфера», — сказала Сабаленка.

09.06.2023 / 09:19

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

На прэс-канферэнцыі ў Парыжы беларуска паведаміла журналістам, што нарэшце змагла атрымаць брытанскую візу для ўдзелу ў спаборніцтвах.

«Я еду на Уімблдон, і гэта выдатная навіна. Я ў нецярпенні, мне вельмі падабаецца там гуляць, падабаецца атмасфера», — сказала Сабаленка.

Тэнісістка таксама распавяла, што летась ёй вельмі не хапала Уімблдона, таму ёй не церпіцца туды вярнуцца і «паказаць свой найлепшы тэніс».

У мінулым годзе беларускія і расійскія спартоўцы былі адхіленыя ад Уімблдонскага турніра.

Учора Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос», ведучы ў трэцім сэце 2:5.

Nashaniva.com