У Данецку сілы УСУ ўдарам знішчылі 56 расейскіх вайскоўцаў — Генштаб

У акупаваным Данецку ўкраінцы ўдарылі па раёне засяроджвання расійскіх баевікоў у трэніровачным лагеры і знішчылі 56 захопнікаў.

09.06.2023 / 08:30

Фота ілюстрацыйнае. Генштаб УСУ

«У паўднёва-заходняй частцы Данецка адзначана знаходжанне падраздзялення»Ахмат». Акупанты займаюцца рабаваннем цывільнага насельніцтва ў згаданым раёне горада, а таксама здымаюць пастановачныя відэа аб вядзенні баявых дзеянняў», паведамляе Генштаб.

У штабе адзначылі, што 6 чэрвеня сілы абароны нанеслі эфектыўны агнявы ўдар па раёне засяроджвання баевікоў у трэніровачным лагеры. Як следства-вораг панёс страты-56 загінулых.

«Санітарныя страты ўдакладняюцца», — дадалі ў штабе.

Nashaniva.com